Познавательная игротека

Гульня-віктарына “Дзень Перамогі”

Задачы

Развіваць цікавасць да роднага краю, нацыянальнай культуры; замацоўваць уяўленні пра дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь — Дзень Перамогі, выхоўваць павагу і гонар да людзей, якія  абаранялі нашу краіну ў гады вайны.

Матэрыял

Фотаздымкі з памятных месцаў Беларусі, кветкі для ветэранаў,  4 канверты з паменшанымі выявамі помнікаў Вялікай Айчыннай вайны (плошча Перамогі, стэла «Мінск — горад-герой», мемарыяльны комплекс «Хатынь», Курган Славы), фішкі.

Ход занятка

Выхавальнік: Сёння мы правядзём гульню-віктарыну «Дзень Пера- могі», прысвечаную перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. За кожны правільны адказ  будзеце атрымліваць  фішкі, у канцы гульні па іх колькасці мы вызначым пераможцаў.

Заданне 1. «Размінка»

Пытанні задаюцца  па чарзе, за правільны адказ выхаванец атрымлівае 1 фішку, калі адзін не дае адказу, можа адказаць другі.

  • Колькі гадоў доўжылася Вялікая Айчынная вайна? (4 гады.)
  • Якое званне было прысвоена гораду Мінску за мужнасць і гераізм яго жыхароў у гады вайны? (Горад-герой.)
  • Якая крэпасць прыняла на сябе першы ўдар вайны? (Брэсцкая крэпасць.)
  • Які мемарыяльны комплекс недалёка ад Мінска быў узведзены ў памяць пра вёску, цалкам спаленую фашыстамі? («Хатынь».)
  • Якім жаночым імем назвалі вядомую зброю ваенных гадоў? (Кацюша.)
  • Які музей створаны ў горадзе Мінску ў памяць пра страшныя падзеі вайны? (Беларускі дзяржаўны музей гісторьіі Вялікай Айчыннай вайны.)
  • Якія віды войск удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? (Пяхота, авіяцыя, флот.)
  • Як называюць людзей, якія ваявалі з захопнікамі ў тыле ворага? (Партызаны.)

Ваданне 2. «Ваенныя прафесіі»

Педагог прапануе дзецям расказаць, хто з іх родных і блізкіх быў на вайне, як яны ваявалі. Затым выхаванцам прапануецца па чарзе назваць ваенныя прафесіі. Перамагае той , хто апошнім назаве ваенную прафесію. (Тан кіст, ваенны лётчык, снайпер, артылерыст, разведчык, дэсантнік

Заданне 3. «Помнікі Беларусі»

Кожны выхаванец  атрымоўвае  канверт, у якіх знаходзіцца  выява помнікаў (плошча Перамогі, стэла «Мінск — горад-герой», мемарыяльны комплекс «Хатынь», Курган Славы). Дзеці называюць выяву, расказваюць пра яе. Хто  выканае заданне правільна, атрымлівае 2 фішкі, іншыя — 1 фішку.

Заданне 4. «Закончы і растлумач прыказку»

Выхавальнік пачынае прыказку пра вайну, выхаванцы па чарзе заканчваюць прыказку, тлумачаць, як разумеюць яе значэнне. За правільны адказ  атрымліваюць 1 фішку, калі адзін не дае адказу, могуць адказаць іншыя.

  • Мірна жыць — шчаслівым ... (быць).
  • Жыць — Радзіме ... (служыць).
  • Дружна за мір стаяць — вайне ... (не бываць).
  • Адзін у полі не ... (воін).
  • Чалавек без Радзімы што салавей без ... (песні).

У канцы віктарыны падлічваецца, у каго больш фішак, і вызначаецца пераможца.

         Затым выхаванцы дамалёўваюць кветкі для ветэранаў і расфарбоўваюць іх.

Дыдактычная гульня

“Прыродныя сімвалы Беларусі”

 (мазаіка на кубіках)

Мэта: замацаваць уяўленні пра прыродныя сімвалы Беларусі;  развіваць памяць, мову, увагу, дробную маторыку рук; выхоўваць цікавасць да прыроды нашай краіны.

Матэрыялы: карцінкі з выявамі прыродных сімвалаў Беларусі (бусел, зубр, сасна, кветкі лёну, канюшыны, васілька), разрэзаныя на часткі і наклеяныя на кубікі.

У гульні могуць удзельнічаць дзеці 5-7 гадоў. Яны па чарзе выкладаюць выяву аднаго з сімвалаў. Затым разглядаюць карцінку, называюць яго і расказваюць пра жывёлу або расліну. Іншыя дзеці могуць дапоўніць расказ.          Выхавальнік таксама можа паведаміць дадатковую інфармацыю: загадаць загадкі, расказаць вершы, паказаць відэаматэрыялы.

 

КАРТОТЕКА ИГР  (нажмите на ссылку)

Сетевое сообщество педагогов учреждений дошкольного образования Минской области

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/