Традиции учреждения

Педагагічныя дынастыі

1. Тыліндус Аляўціна Піліпаўна ў 1971 годзе скончыла БДУ г.Мінска па спецыяльнасці выкладчык рускай мовы і літаратуры. Працавала ў Ліцвянскай СШ з 1975 па 2005 гады настаўніцай рускай мовы і літаратуры, з 1978 па 2005 гады была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Усё жыццё прысвяціла любімай справе. Яе дачка Ерковіч Ганна Яўгеньеўна вучылася ў Ліцвянскай СШ, скончыла ў 1995 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці настаўнік гісторыі і нямецкай мовы. Мае дыплом з адзнакай і дыплом бакалаўра гуманітарных навук. З 1996 года яна працуе ў Ліцвянскім ВПК настаўніцай гісторыі, нямецкай мовы, грмадазнаўства, мастацтва.

2. Розіна Антаніна Яфімаўна скончыла БДУ і працавала ў Ліцвянскай школе настаўніцай гісторыі  і Розін Георгій Аляксандравіч працаваў настаўнікам працоўнага навучання. Іх сын Розін Аляксандр Георгіевіч вучыўся ў Маладзечненскім музычным вучылішчы, затым у кансерваторыі г.Мінска. Зараз працуе выкладчыкам музыкі ў Маладзечненскім музычным вучылішчы.

3. Шырко Людміла Сяргееўна скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і старшы піянерважаты. Працавала ў Ліцвянскай СШ настаўніцай пачатковых класаў з 1975 па 2015 гады . Яе дачка Шырко Наталля Аляксандраўна скончыла БДПУ імя М.Танка ў 1999 годзе, працавала некалькі гадоў у Станькаўскай школе-інтэрнаце настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, выхавацелем. Зараз педагагічнай дзейнасцю не займаецца.

4. Ціханава Наталля Васільеўна працуе ў Ліцвянскім ВПК з 2011 года настаўніцай працоўнага навучання, псіхолагам. Яна скончыла ў 2005 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці педагог-псіхолаг. Яе маці Шчучка Марыя Пятроўна скончыла Брэстскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці выкладчык біялогіі і хіміі, працавала ў Церабліцкай СШ Столінскага раёна настаўніцай каля 35 гадоў. У дадзены момант  знаходзіцца на пенсіі. Брат Наталлі Васільеўны Шчучка Пётр Васільевіч скончыў Мозырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна па спецыяльнасці выкладчык рускай мовы і літаратуры. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мачульскай БШ Столінскага раёна, быў яе дырэктарам. Зараз працуе старшынёй Рэмельскага с/с Столінсага раёна.

5. Бокуць Ірына Уладзіміраўна скончыла ў 2007 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці настаўнік рускай мовы і літаратуры, працуе ў школе з 2001 года настаўнікм рускай мовы і літаратуры. Яе сястра Атраш Наталля Уладзіміраўна скончыла БДПУ імя М.Танка ў 2003 годзе па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і працуе ў Ліцвянскай школе з 1998 года настаўнікам пачатковых класаў і з 2016 года намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці. Іх маці Ляўшук Валянціна Уладзіміраўна працавала выкладчыкам эканомікі ў Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі больш за 20 гадоў. Яна скончыла Інстытут народнай гаспадаркі ў 1972 годзе па спецыяльнасці эканаміст.

6. Кульбіцкая Марыя Аляксандраўна скончыла МДПІ імя М.Горкага ў 1976 годзе па спецыяльнасці настаўнік хіміі і біялогіі. Працуе ў Ліцвянскай школе з 1977 года і па цяперашні час настаўніцай хіміі і біялогіі. Яе бацька Козел Аляксандр Антонавіч скончыў пасля вайны Нясвіжскую педагагічную семінарыю па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і працаваў да пенсіі ў школах Капыльскага раёна настаўнікам пачатковых класаў, а пасля пенсіі настаўнікам працоўнага навучання. Яго брат Козел Міхаіл Антонавіч таксама скончыў Нясвіжскую педагагічную семінарыю і працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Клецкім раёне. 

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/