Музеи, экскурсии

Видеоэкскурсия по Узденскому району

https://www.thinglink.com/scene/1692681140097254180

 

Онлайн-экскурсии

Онлайн-экскурсія ў Ліцвянскую сельскую бібліятэку

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб бібліятэцы і працы бібліятэкара.

Задачы: развіваць цікавасць да бібліятэкі і працы бібліятэкара; спрыяць фарміраванню ўяўленняў пра значэнне і змест працы бібліятэкара, месца працы, прадметы працы, матэрыяльныя і нематэрыяльныя вынікі працы, яе асаблівасці і грамадскую значнасць; выхоўваць беражлівыя адносіны да кніг.

Сёння мы наведаем Ліцвянскую сельскую бібліятэку і даведаемся, што робяць у бібліятэцы і чым займаецца бібліятэкар.

У першую чаргу хачу сказаць, што ў бібліятэцы нельга шумець і гучна размаўляць.

Паглядзіце, колькі ў бібліятэцы кніг. Яны стаяць і ляжаць на паліцах шаф. Як нам разабрацца ў гэтых паліцах? Тут нам патрэбна дапамога бібліятэкара.

  • Добры дзень!   (Добры дзень!)
  • Скажыце, калі ласка, а якія ў вас у бібліятэцы ёсць кнігі?  (Кнігі для дарослых і дзяцей)
  • А як даведацца, дзе якую кнігу можна знайсці?  (Ёсць спецыяльныя раздзелы)
  • А што гэта за таблічкі?  (На іх пазначана пра што кнігі стаяць на гэтай паліцы)
  • Чым можна займацца ў бібліятэцы акрамя чытання кніг?  (Можна маляваць, ляпіць, адгадваць загадкі, удзельнічаць у конкурсах і забавах)

Кнігі з бібліятэкі можна ўзяць дадому на некалькі дзён. Тады бібліятэкар запіша іх у спецыяльны фармуляр (паказаць) і праз адпаведны час кнігі  неабходна вярнуць назад. З кнігамі патрэбна абыходзіцца акуратна: не рваць, не загінаць старонкі, не маляваць у кнігах. Таму што іншыя дзеці таксама захочуць іх пачытаць або пагартаць.

Пытанні:

  • Чалавек якой прафесіі ведае ўсё пра кнігі?
  • Дзе працуе бібліятэкар?
  • Што такое бібліятэка?
  • Як патрэбна сябе паводзіць у бібліятэцы?
  • Дзе захоўваюцца кнігі ў бібліятэцы?
  • У чым заключаецца праца бібліятэкара?
  • Што патрэбна для таго, каб адрамантаваць кнігі?
  • Якім павінен быць бібліятэкар?
  • Ці лёгкая праца ў бібліятэкара?

Зноска на экскурсію:

https://www.youtube.com/embed/2VrhAns2JtQ

 

Яшчэ экскурсіі :

Зенькавічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа

https://disk.yandex.ru/i/M4q1yyxy94-qGQ

 

Уздзенскі яслі-сад № 1

https://disk.yandex.ru/i/Mn-lTpy9smqdbg

 

Уздзенскі цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка»

https://disk.yandex.ru/i/EFq0B7gYlMEelA

 

Віртуальная экскурсія ў Кухцічскі сельскі дом культуры

https://drive.google.com/file/d/11Jybb0-yKBLr8gf7SHRBjI1UeFRVyzMU/view

 

 

Літаратурна-краязнаўчы музей 

У 1970 годзе ў Ліцвянскай сярэдняй школе быў створаны літаратурна-краязнаўчы музей. Пазней, у 1971годзе музею было прысвоена імя Пятра Фёдаравіча Глебкі. Ініцыятарамі стварэння музея былі супрацоўнікі інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, дырэктарам якога доўгі час працаваў Пётр Фёдаравіч. Кіраўнік музея – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іна Уладзіміраўна Атрушкевіч.

Каб добра ведаць гісторыю роднай вёскі, трэба зазірнуць у яе мінулае, вывучаць яе культуру і побыт, уявіць, як жылі нашы дзяды і прадзеды. З гэтай мэтай у лістападзе 2018 года ў школьным музеі быў створаны этнаграфічны куток “Аб чым прадметы даўніны табе паведаміць павінны”. Можна апынуцца ў сялянскай хаце. Тут прадстаўлены рэчы неабходныя для апрацоўкі льна: пранік, мялка, трапло, грэбень, верацяно, калаўрот, матавіла; вырабы з льна: посцілкі, абрусы, ручнікі, адзенне, якое жанчыны рабілі сваімі рукамі; прадметы працы і хатняга побыту: чыгун, вілы, чапяля, прас, драўляныя міска і лыжкі. Куток сістэматычна папаўняецца новымі экспанатамі, якія прыносяць дзеці з бацькамі, педагогі.

Этнаграфічны куток быў створаны з мэтаў фарміравання нацыянальнога самапазнання. Ставіліся задачы: стварэнне ўмоў, неабходных для развіцця ў дзяцей пазнавальнага інтарэса да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў аб сабе як частцы беларускага грамадства, выхоўваць у дзяцей жаданне знаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі і беларускім фальклорам.

Этнаграфічны куток неабходны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што  для дзяцей важна паказаць пэўныя прыклады і навочнасць, што з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння. Экспанаты этнаграфічнага кутка плануецца выкарыстоўваць на занятках па азнаямленню з звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi" і іншыя. З мэтай выхавання пачуцця прыналежнасці да беларускай нацыі,  распрацаваны цыкл заняткаў, зместам якога сталі старадаўнія беларускія традыцыі і звычаі, узаемадзеянне чалавека з прыродай, адлюстраванне жыцця беларусаў у працы і побыт.  Былі распрацаваны  канспекты,  экскурсіі  для дарослых і дзяцей.

Выстава  не з’яўляецца стацыянарнай, экспазіцыі арганізуюцца да тэматычных тыдняў, напрыклад, “Беларуская народная творчасць”, “Дзень роднай мовы”, да народных каляндарных святаў – “Багач”, “Дажынкі”, “Масленіца”, “Калядкі”.

Важная асблівасць этнаграфічнага кутка – удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць  сваё дачыненне да творчасці, тут яны не толькі гледачы, а ўдзельнікі.

 

 

Экскурсія ў музеі “У госці да бабулі Алены”

Мэта:

1. Знаёміць дзяцей з вырабамі беларускіх народных мастакоў; актывізаваць слоўнік дзяцей па дадзенай тэме; пазнаёміць іх з беларускімі ручнікамі, сурвэткамі, з арнаментамі.

2. вучыць упрыгожваць ручнікі арнаментам пры дапамозе фарбаў; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выклікаць у дзяцей цікавасць да наведвання выстаў, музеяў, жаданне разглядаць і пазнаваць прадстаўленыя экспанаты.

3. выхоўваць эстэтычнае пачуццё.

Ход экскурсіі

Арганізацыйны момант

Дзеці разам з выхавальнікам ідуць у музей у госці да бабулі Алены, якая сустракае гасцей на парозе музея хлебам – соллю на прыгожым вышытым ручніку. У музеі грае беларуская музыка, ва ўсіх святочны настрой.

Выхавальнік тлумачыць, што так, з музыкай, з хлебам – соллю на Беларусі сустракаюць самых дарагіх гасцей.

Да дзяцей выходзіць бабуля Алена ў беларускім нацыянальным строі.

Бабуля Алена – Добры дзень, дарагія дзеткі! Запрашаю вас у мінулае нашых дзядуляў, бабуляў.  Заходзьце, калі ласка! Падыдзіце ўсе бліжэй сюды. Так, усё можна разглядваць, але не трэба кранаць рукамі.

         Што ўжо вам знаёма з таго, што вы тут бачыце?

Зірніце на рэчы, зробленыя з дрэва. Хто жадае расказаць пра іх. Калі ласка!

Пачну я: “Гэта куфар. У маёй бабулі ёсць такі, але гэты маленькі, падобны на цацачны. Я ведаю, што ў куфры клалі адзенне, ручнікі. Гэты куфар ярка размаляваны кветкамі, а па краях – беларускі ўзор”. (расказы дзяцей)

Цікава, што ў гэтым куфры схавана? Паказваю па адной рэчы, а дзеці называюць іх: андарак, фартух, кашуля, гарсэт, камізэлька, кашуля з поясам, нагавіцы, намітка.

Бабуля Алена. Цяпер старадаўнія ўзоры адзення шырока выкарыстоўваюцца ў сцэнічных уборах нашых мастацкіх калектываў.

Так. Падыходзьце бліжэй да наступных экспанатаў старажытнага віду мастацтваў, шырока распаўсюджанага ў Беларусі – гэта вырабы з гліны. Паколькі гліны розных гатункаў хапала ў любым куточку Беларусі, то з яе рабілі разнастайны посуд, розныя мастацкія рэчы для аздаблення побыту. Ляпілі цацкі – свістулькі на забаву дзецям.

Зараз я вас пазнаёмлю з некаторымі назвамі посуду. Вось гладыш (гарлачык). Для чаго ён прызначаецца? Так, у ім можна трымаць малако або квас.

А гэта вельмі падобныя адзін на другі гляк і збанок. Чым яны адрозніваюцца? Так, у збанка горла шырокае, а ў гляка – вузенькае.

Гульня “Гарлачык”

Сядайце ў круг – гэта гарлачык. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго- небудзь, пакупнік, пытае: “Колькі каштуе гарлачык?”

За гарлачык гэты дай

Нам зусім крышачку –

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжачку.

Пасля гэтых слоў дзіця – гарлачык ускоквае і бяжыць па крузе, а пакупнік – насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Хто спазняецца – той пакупнік.

Бабуля Алена – Сёння я раскажу вам пра беларускія ручнікі. Ручнік – гэта доўгая тканіна белага або шэрага колеру, вышытая арнаментам.

- Дзеці разглядваюць арнамент, звяртаюць увагу на колер, замацоўваюць чорны і чырвоны колеры, узоры – “крыж”, “зорачку”, “ломаную лінію”.

Дзеці садзяцца за стол, накрыты святочнымі абрусамі і сурвэткамі, разглядаюць іх.

Бабуля Алена  Крыжыкам упрыгожваюць яшчэ і адзенне (яна паказвае вышытае адзенне: кашулі, сарочкі, фартухі, сукенкі)

Усе гэтыя рэчы вышываюць сваімі рукамі людзі. Сурвэткамі ўпрыгожваюць пакоі.  Цяпер у нас на сценах – дываны, а раней былі прыгожа вышытая сурвэткі.

Бабуля Алена паказвае тэхніку вышыўкі крыжыкам і гладдзю, знаёміць дзяцей з рэчамі, якія неабходны для вышыўкі. Гэта ніткі рознага колеру, іголка, тканіна. Замацоўвае гэтыя назвы з дзецьмі. Далей бабуля паказвае ручнікі, сурвэткі, кашулі, фартухі, не ўпрыгожаныя ўзорамі.

Бабуля Алена – Які б узор вы хацелі вышыць?

Дзеці імкнуцца дапамагчы бабулі Алене. Яна паказвае, як трэба зрабіць гэтыя ўзоры пры дапамозе фарбаў.

Бабуля Алена – Напрыканцы нашага занятку – экскурсіі па музеі- хачу вам параіць разам з бацькамі наведаць музеі ў  горадзе Мінску, параўнаць іх экспазіцыі, а потым падзяліцца з намі сваімі ўражаннямі. (вярнуўшыся ў групу выхавальнік раздае сілуэты ручніка, фартуха, кашулі, а дзеці іх упрыгожваюць фарбамі, арнаментам, узорамі “крыжык”, “зорачка”).

Выстава і ацэнка зробленых работ (дзеці абмяркоўваюць свае работы, звяртаюць увагу на іх прыгажосць, найбольш цікавымі работамі ўпрыгожваюць класны пакой).

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/